30.11.2017 17:09 Эканоміка
Зацверджаны акт прыёмкі чарговага этапу доследна-канструктарскай працы па стварэнні РСЗА "Паланэз-М"
Мінск, 30 лістапада. 30 лістапада камісія Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі зацвердзіла акт прыёмкі чарговага этапу доследна-канструктарскай працы (ДКП) па мадэрнізацыі рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз" да ўзроўню "Паланэз-М" з далёкасцю стральбы да 300 км. Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк.
Доследна-канструктарскую працу выконвае завод дакладнай электрамеханікі (Дзяржынск, Мінская вобласць) у кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі абароннага сектара эканомікі краіны.
У рамках завершанага этапу ДКП 26 кастрычніка былі праведзены стрэльбавыя выпрабаванні мадэрнізаванага вырабу. "Гэта стала найважнейшым вынікам працы ў 2017 годзе па выкананні комплекснага сістэмнага праекта "Агнявыя сродкі паражэння", — адзначыў Уладзімір Лаўранюк.
У ходзе праведзеных баявых пускаў з зоны адчужэння ў Гомельскай вобласці на далёкасць 299 км пацверджаны тэхнічныя рашэнні, закладзеныя ва ўдасканаленую баявую машыну, а таксама далёкасць і дакладнасць навядзення ракет.
Прадстаўнік Дзяржкамваенпрама расказаў, што адной з бясспрэчных пераваг "Паланэза" з'яўляецца высокая ступень пераадолення ім сістэм СПА за кошт малой эфектыўнай паверхні адлюстравання кіраванай ракеты, прымянення манеўранага планавання ў палёце за кошт кіравання, вялікай вышыні і высокай максімальнай хуткасці палёту і хуткасці пікіравання на канчатковым участку траекторыі, а таксама высокадакладнае паражэнне аб'ектаў у любой канфігурацыі пунктаў прыцэльвання на заяўленых далёкасцях.
Уладзімір Лаўранюк адзначыў нізкія эксплуатацыйныя затраты на ўтрыманне сістэмы і пашыраныя баявыя магчымасці па паражэнні цэляў за кошт выкарыстання розных тыпаў баявых частак.
Паводле слоў прадстаўніка ДВПК, пры мадэрнізацыі комплексу былі максімальна выкарыстаны ўсе наяўныя найноўшыя ўзоры састаўных частак: колавае шасі, сродкі сувязі і перадачы дадзеных, праграмнае забеспячэнне. Для размяшчэння ўзбраення базавае колавае шасі МЗКЦ-7930-3013 было дапрацавана, у выніку чаго павялічана яго грузападымальнасць, дапрацавана скрынка перадач, уведзена дадатковае абсталяванне для жыццезабеспячэння асабістага складу.
Калі пачнуцца дзяржаўныя выпрабаванні мадэрнізаванай сістэмы, пакуль не паведамляецца.