30.11.2017 17:39 Палітыка
Лукашэнка: Перамовы на саміце АДКБ праходзілі ў адкрытым і прынцыповым ключы
Мінск, 30 лістапада. Перамовы на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Мінску адбываліся ў адкрытым і прынцыповым ключы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
"Гэта сапраўды была адкрытая і прынцыповая размова самых блізкіх у гэтым свеце дзяржаў. Больш блізкіх і родных, чым тыя, што сядзяць за гэтым сталом, на жаль, у нас няма. А, можа, і на шчасце", — цытуе кіраўніка беларускай дзяржавы яго прэс-служба.
"У вузкім складзе ў канструктыўным, даверным, адкрытым ключы мы абмеркавалі тэндэнцыі развіцця міжнароднага становішча і яго ўплыў на сітуацыю ў зоне адказнасці нашай арганізацыі. Мы абмяняліся думкамі аб эфектыўнасці мер, якія прымаюцца для забеспячэння калектыўнай бяспекі", — расказаў Лукашэнка.
Ён з задавальненнем адзначыў агульнасць поглядаў бакоў у дачыненні да сучасных пагроз, з якімі сутыкаюцца дзяржавы — члены АДКБ, эфектыўнасці абранай стратэгіі па іх мінімізацыі.
"Нашымі сумеснымі намаганнямі вялася і вядзецца планамерная праца, накіраваная на павышэнне міжнароднага аўтарытэту АДКБ, пашырэнне кола яе прыхільнікаў, развіваюцца найбольш важныя формы знешнепалітычнай каардынацыі", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у фармаце арганізацыі ўдалося дасягнуць канцэптуальнага замацавання адзіных падыходаў да забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, прывесці ў адпаведнасць з перадавымі тэхнічнымі патрабаваннямі базавыя элементы сістэмы крызіснага рэагавання.
Канкрэтныя захады зробленыя на шляху фарміравання умоў для выкарыстання міратворчага патэнцыялу. Акрамя таго, падрыхтавана аснова нарматыўнага афармлення партнёрства ў фармаце АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі.
"У цэлым у юбілейны для арганізацыі 2017 год зроблена нямала. Упэўнены, што далейшыя сумесныя дзеянні па ўмацаванні АДКБ захаваюць устойлівы, паступальны і дынамічны характар. Неабходна, каб гэта праца знаходзілася ў полі зроку грамадскасці як нашых, так і замежных дзяржаў", — падкрэсліў беларускі афіцыйны лідар.
Паводле яго слоў, беларускі бок разлічвае, што з пераходам старшынства ў АДКБ да Казахстана ўсе раней вылучаныя ініцыятывы будуць дапаўняцца і атрымаюць творчае развіццё.
У ходзе саміту Лукашэнка ўручыў былому кіраўніку АДКБ Мікалаю Бардзюжы ганаровы знак АДКБ I ступені.
Такім чынам адзначаны значны ўклад Бардзюжы ва ўмацаванне калектыўнай бяспекі, процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам, развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — членамі АДКБ.
Кіраўнік беларускай дзяржавы асабліва падкрэсліў, што гэта ўзнагарода ўручаецца ўпершыню ў гісторыі арганізацыі. "Трэба сказаць, што гэты чалавек — узор і прыклад для пераймання наступным сакратарам. Мікалай Мікалаевіч кіраваў арганізацыяй больш за 13 гадоў і па праве заслужыў гэту ўзнагароду", — сказаў Лукашэнка.