Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/30/932141_556699/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2020 09:28
30.11.2017 18:59 Палітыка

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон 1 снежня будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам

Мінск, 30 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 1 снежня правядзе перамовы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе. Лукашэнка і Рахмон "падрабязна абмяркуюць пытанні, якія знаходзяцца на парадку дня развіцця двухбаковых адносінаў, а таксама ўдзелу ў розных інтэграцыйных фарматах, узаемадзеянне ў знешняй палітыцы".

Акцэнт падчас перамоў будзе зроблены на шляхах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, кааперацыйных сувязях у прамысловасці, узаемадзеянні ў гуманітарнай сферы.

Паводле вынікаў перамоў плануецца падпісанне дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.

30 лістапада Эмамалі Рахмон удзельнічаў у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239