Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/01/932190_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:38
01.12.2017 09:59 Грамадства

З сённяшняга дня вадзіцелі абавязаныя выкарыстоўваць на аўтамабілях зімовыя шыны

Мінск, 1 снежня. Згодна з правіламі дарожнага руху, у Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка вадзіцелі павінны ў абавязковым парадку выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях.

Як паведамілі ва УДАІ МУС, гэтае патрабаванне тычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай (ТДАМ) да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з ТДАМ звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусаў да 5 тон. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.

За парушэнне гэтага патрабаванні ПДР прадугледжана адказнасць паводле ч. 3 арт. 18.12 КоАП Беларусі — штраф да адной базавай велічыні. За паўторнае парушэнне на працягу года на кіроўцу накладаецца штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае 23 рублі).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН