Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/01/932328_552012/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:41
01.12.2017 19:01 Грамадства

Лукашэнка звольніў у запас начальніка Інстытута пагранічнай службы

Мінск, 1 снежня. Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Інстытута пагранічнай службы Беларусі генерал-маёра Васіля Гядзько. Адпаведны ўказ № 424 ад 28 лістапада апублікаваны 1 снежня на Нацыянальным прававым партале.

Гядзько звольнены ў запас па ўзросце. За ім захоўваецца права нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення.

У 1993 годзе на базе Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча быў створаны факультэт пагранічных войскаў. У 1995 годзе факультэт увайшоў у склад навастворанай Ваеннай акадэміі Беларусі.

Інстытут пагранічнай службы быў заснаваны 1 ліпеня 2010 года як самастойная ВНУ, якая стала правапераемніцай пагранічнага факультэта Ваеннай акадэміі. Як адзначаецца на сайце інстытута, у цяперашні час ён з'яўляецца "адзіным механізмам фармавання комплекснай сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадравага патэнцыялу для органаў пагранічнай службы Беларусі".
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН