Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/03/932390_932391/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:36
03.12.2017 11:53 Грамадства

Па факце ДТЗ у цэнтры Мінска з загінулай дзяўчынкай распачатая крымінальная справа

Мінск, 3 снежня. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ў цэнтры Мінска 2 снежня, у выніку якога на пешаходным пераходзе загінула 11-гадовая дзяўчынка і яшчэ чатыры чалавекі атрымалі траўмы, распачатая справа па ч. 2 арт. 317 КК. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова ў эфіры тэлеканала СТВ у праграме "Навіны 24 гадзіны".

Нагадаем, ДТЗ насупраць ГЦ "Замак" адбылося сёння каля 16.30. Грузавік уехаў у людзей, якія знаходзіліся на пешаходным пераходзе.

Паводле інфармацыі СТВ, сярод пацярпелых — сямігадовы брат загінулай дзяўчынкі.

Раней паведамлялася, што ў грузавіка адмовілі тармазы.

"Ехаў ён арыенціровачна па першай паласе. Хуткасць каля 30—40 кіламетраў у гадзіну. Націснуў на тармазную сістэму, педаль, пачаў перастройвацца на другую паласу, і ўчынены быў наезд", — расказаў СТВ начальнік аддзела дарожнай інспекцыі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Забалуеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН