Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932446_558746/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2020 06:34
04.12.2017 11:48 Грамадства

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі ў паштовым адпраўленні какаін

Мінск, 4 снежня. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі факт перамяшчэння ў міжнародным паштовым адпраўленні (МПО) какаіну.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, пры правядзенні кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў у пункце мытнага афармлення "Мінская пошта" ў адным з МПО мытнікі выявілі парашкападобнае рэчыва белага колеру. Экспертамі мытнай лабараторыі ўстаноўлена, што гэтае рэчыва з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — какаінам.

Адпраўленне з забароненым укладаннем масай 40,2 мг перамяшчалася з Украіны на адрас жыхара Мінска і было схаванае ад мытнага кантролю сярод іншых рэчаў.

Па факце незаконнага перамяшчэння цераз мытную мяжу ЕАЭС наркатычнага сродку Мінскай рэгіянальнай мытняй распачатая справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН