Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932470_445876/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 22:49
04.12.2017 12:58 Грамадства

Затрыманаму ў Магілёве за захоп заложнікаў ураджэнцу Магадана выстаўленае абвінавачанне

Мінск, 4 снежня. Затрыманаму ў Магілёве за захоп заложнікаў ураджэнцу Магадана выстаўленае абвінавачанне, паведамляе Следчы камітэт.

20 лістапада прыблізна ў 14.40 28-гадовы мужчына ў масцы з прарэзамі для вачэй увайшоў у аддзяленне ААТ "АСБ Беларусбанк" на вуліцы Каліноўскага і, пагражаючы супрацоўнікам і наведвальнікам банка забойствам, дэманструючы прадмет, падобны на пісталет сістэмы Макарава, запатрабаваў перадачы яму грошай і каштоўнасцяў, захапіўшы пры гэтым у заложнікі восем наведвальнікаў і шэсць работнікаў банка.

Пазней мужчына быў затрыманы ў выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі міліцыі.

Падчас следства ўстаноўлена, што несудзімы ураджэнец Магадана 1989 года нараджэння спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі банкаўскай установы ў асабліва буйным памеры, выкраўшы 9.199 беларускіх рублёў, 118 долараў ЗША і 2.000 расійскіх рублёў, пасля чаго паспрабаваў уцячы з месца злачынства.

Прадмет, падобны на пісталет сістэмы Макарава, выкарыстаны пры нападзе на аддзяленне банка, накіраваны на балістычную экспертызу, правядзенне якой даручанае ўпраўленню Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

На падставе сабраных матэрыялаў мужчыну выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 207 (разбой), пп. 6, 7 ч. 2 арт. 291 (захоп заложніка) КК.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239