Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932489_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 21:29
04.12.2017 14:04 Грамадства

На прыватным прадпрыемстве ў Валожынскім раёне загінуў рабочы

Мінск, 4 снежня. Валожынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце парушэння правіл аховы працы, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці (ч. 2 арт. 306 КК).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, трагедыя адбылася днём 2 снежня ў цэху па вытворчасці бойлераў-воданагравальнікаў аднаго з прыватных прадпрыемстваў у Валожынскім раёне. Падчас выпрабавання на герметычнасць бака ўскоснага нагрэву вады шляхам нагнятання паветра адбыўся выбух бака. Слесар-рамонтнік, які выконваў працы, загінуў на месцы, яго калега з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.

Следчымі з удзелам экспертаў праведзены агляд месца здарэння.

Дапытваюцца работнікі, службовыя асобы, узятая службовая і тэхнічная дакументацыя аб вытворчым працэсе, абсталяванні, ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прызначаны шэраг лабараторных даследаванняў.

Да матэрыялаў следства будуць далучаныя вынікі праверкі, праведзенай дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы.

Падчас расследавання ўстанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі здарэнню.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239