Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932507_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 10:19
04.12.2017 17:12 Спорт

Федэрацыя хакея Беларусі: Зборная Расіі ў поўнай меры заслугоўвае быць на Алімпіядзе ў Карэі

Мінск, 4 снежня. Федэрацыя хакея Беларусі 4 снежня выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды ўдзелу зборнай Расіі ў хакейным турніры на Алімпіядзе-2018. Тэкст заявы размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі.

"Асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" падтрымлівае заяву Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) аб удзеле Расіі ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Карэі. Хоць каманда Беларусі тэарэтычна можа замяніць зборную Расіі па хакеі на зімовай Алімпіядзе ў 2018 годзе, мы перакананыя, што нацыянальная зборная Расіі ў поўнай меры заслугоўвае быць у Карэі, улічваючы адсутнасць якіх-небудзь прэтэнзій да каманды. Мы лічым, што ўсе "чыстыя" спартсмены павінны атрымаць магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах", — гаворыцца ў заяве ФХРБ.

ІІХФ разглядае магчымыя варыянты правядзення алімпійскага турніру без удзелу зборнай Расіі, якая можа быць не дапушчаная на Гульні.

"Мы абмяркоўвалі сцэнар, пры якім Расію не дапусцяць. Але перш трэба дачакацца рашэння і зразумець, ці будзем мы рабіць замену зборнай Расіі. Калі не, то турнір паменшыцца на чатыры гульні ў мужчын і на шэсць — у жанчын. Калі будзем мяняць, то трэба зразумець, якім чынам. Нам позна праводзіць адборачны турнір, таму мы можам, да прыкладу, скарыстацца сусветны рэйтынгам. Вернемся да абмеркавання гэтага пытання пасля рашэння МАК. Але я да апошняга спадзяюся, што МАК дапусціць Расію да Алімпіяды", — сказаў у канцы лістапада прэзідэнт ІІХФ Рэне Фазель.

Калі Расія не будзе дапушчаная на Гульні і ІІХФ ўсё-такі вырашыць яе замяніць зыходзячы з сусветнага рэйтынгу, то ў беларускай мужчынскай зборнай з`яўляецца шанец трапіць на Алімпіяду.

Цяпер Беларусь займае ў рэйтынгу 10-е месца — самае высокае сярод усіх краін, якія не трапілі на хакейны турнір Гульняў.

Нагадаем, у алімпійскай кваліфікацыі, якая прайшла ў верасні 2016 года ў Мінску, беларускія хакеісты саступілі пуцёўку ў Пхёнчхан камандзе Славеніі.

Чакаецца, што рашэнне аб допуску Расіі на Алімпіяду-2018 будзе прынятае на выканкаме МАК 5—7 снежня.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239