Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932543_932544/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:17
04.12.2017 22:20 Эканоміка

На Беларускай універсальнай таварнай біржы прайшлі найбуйнейшыя гадавыя таргі дзелавой драўнінай

Мінск, 4 снежня. Больш за 3 млн куб. м дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на агульную суму 177 млн рублёў рэалізавана на гадавых таргах, якія праходзілі з 29 лістапада па 1 снежня ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа".

У параўнанні з папярэднімі гадавымі таргамі аб`ём продажу ў натуральным выражэнні павялічыўся амаль на чвэрць, у той час як у грашовым вылічэнні рост склаў каля 15%. Такім чынам, цяперашнія таргі сталі найбуйнейшымі ў гісторыі біржы, адзначыла прэс-служба БУТБ.

Згодна з беларускім заканадаўствам, на гадавыя біржавыя таргі выстаўляецца не менш за 40% ад запланаванага да рэалізацыі гадавога аб`ёму драўніны, а ўсё астатняе прадаецца на квартальных і бягучых біржавых таргах. На гадавых таргах 2017 года рэалізавана 75% ад выстаўленага аб`ёму.

Сярод пакупнікоў рэсурс размеркаваўся наступным чынам: канцэрн "Беллеспаперапрам" выкупіў 641,2 тыс. куб. м, прадпрыемствам, якія ўваходзяць у холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", дасталося 488,2 тыс. куб. м, а тыя, што засталіся, за 1 млн 956,5 тыс. куб. м набылі іншыя пакупнікі розных формаў уласнасці.

На 1 лістапада на БУТБ акрэдытавана 18.312 кампаній, уключаючы 3.787 нерэзідэнтаў з 59 краін. Па выніках студзеня—кастрычніка 2017 года тавараабарот па ўсіх таварных секцыях склаў 1,29 млрд долараў, што на 31% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239