Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932557_932558/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:32
04.12.2017 21:36 Эканоміка, Грамадства

У студзені—верасні наяўныя рэсурсы на адну хатнюю гаспадарку склалі крыху больш за 1.000 рублёў у месяц

Мінск, 4 снежня. Паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Беларусі ў студзені—верасні 2017 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1.026,7 рубля ў месяц, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1.096,3 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах — 843,4 рубля ў месяц.

Для параўнання: у студзені—верасні 2016 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 967,1 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1.041,8 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах — 770,7 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на хатнюю гаспадарку за дзевяць месяцаў гэтага года склалі 965,2 рубля ў месяц, з якіх 738,5 рубля (76,5%) прыпадае на спажывецкія расходы.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 41,3%, на куплю нехарчовых тавараў — 31%, на аплату паслуг — 24,7%.

Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, мінус матэрыяльныя затраты на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы — расходы хатніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН