Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/04/932578_932579/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 01:34
04.12.2017 20:24 Палітыка, Грамадства

У Беларусі з візітам знаходзіцца міністр абароны Латвіі

Мінск, 4 снежня. 4—6 снежня праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь міністра абароны Латвіі Раймандса Бергманіса.

Як паведамляе Мінабароны Беларусі, праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы з кіраўніком беларускага абароннага ведамства генерал-лейтэнантам Андрэем Раўковым, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі.

Таксама латвійская дэлегацыя наведае Ваенную акадэмію Беларусі, Спартыўны камітэт Узброеных сіл, пасольства Латвіі ў Мінску.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН