Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/05/932605_445562/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:28
05.12.2017 10:09 Эканоміка, Фінансы

"БПС-Ашчадбанк" у студзені адкрые цэнтр іпатэчнага крэдытавання

Мінск, 5 снежня. У пачатку студзеня 2018 года ў ААТ "БПС-Ашчадбанк" пачне працу цэнтр іпатэчнага крэдытавання, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Банк будзе аказваць комплексную паслугу па атрыманні крэдыту на куплю нерухомасці з перадачай набытага аб'екта ў іпатэку банку і адначасовым заключэнні дагавора аб іпатэцы. Гэты новы фармат працы з кліентамі будзе ўкаранёны ў спецыялізаваным офісе "БПС-Ашчадбанка", што знаходзіцца ў Мінску на вул. Свярдлова, 24.

Як адзначыла прэс-служба, у "БПС-Ашчадбанку" таксама з'явіцца працоўнае месца для рэгістратара Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, якое "асвойвае новыя формы працы з заяўнікамі, улічваючы працэс планамернага зніжэння Нацыянальным банкам стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, зніжэння ставак па крэдытах на куплю нерухомасці".

Спецыялізаваны офіс банка будзе ажыццяўляць афармленне жыллёвых крэдытаў і аказваць поўны комплекс паслуг, неабходны для ажыццяўлення здзелак. Тут таксама можна будзе атрымаць інфармацыю пра забудоўшчыка і агенцтвы нерухомасці, страхавыя паслугі. Звярнуўшыся да рэгістратара Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, кліенты банка, не выходзячы з офіса, змогуць скарыстацца комплекснай паслугай па атрыманні крэдыту на куплю нерухомасці з перадачай набытага аб'екта ў іпатэку банку і адначасовым заключэнні дагавора аб iпатэцы з банкам.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239