Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/05/932650_445789/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:13
05.12.2017 13:34 Эканоміка, Фінансы

Курс расійскага рубля на таргах БВФБ абнавіў гістарычны максімум

Мінск, 5 снежня. 5 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, нязначна аслабеў да еўра і прыкметна — да расійскага рубля, курс якога абнавіў гістарычны максімум.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля і склаў 2,3962 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0019 рубля (0,09%) да 2,0208 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0133 рубля (0,39%) і склаў 3,4433 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таннее з пачатку дня, і блізу поўдня бараль ацэньваўся ў 62,3 долара ЗША, цана стабілізавалася пасля падзення напярэдадні.

У Расіі афіцыйны курс долара знізіўся на 29,87 капейкі да 58,6924 рубля згодна са звесткамі Банка РФ.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239