Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/05/932680_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:27
05.12.2017 16:27 Грамадства

Выкладчыцы салігорскага каледжа ставіцца ў віну 10 эпізодаў хабарніцтва

Мінск, 5 снежня. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне справы ў дачыненні да выкладчыцы філіяла БНТУ "Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж".

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, з кастрычніка 2015 года па ліпень 2017 года выкладчыца спецпрадметаў, кіраўнік курсавых праектаў выкарыстала службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых інтарэсах.

Абвінавачаная сістэматычна атрымлівала ад навучэнцаў у якасці хабару грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці за праверку і прыём курсавых праектаў па вучэбнай дысцыпліне, а таксама за выстаўленне ім станоўчых адзнак пры прыёме экзаменаў. Пры гэтым курсавыя самастойна навучэнцы не выконвалі, а выкарыстоўвалі пададзеныя абвінавачванай за ўзнагароджанне праекты папярэдніх курсаў.

Усяго следствам сабраныя доказы па 10 эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці.

У межах расследавання праведзеныя выемкі і агляды дакументаў, якія тычацца педагагічнай, арганізацыйна-распарадчай, адміністрацыйнай дзейнасці ўстановы. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні крыміналістычных экспертыз. Дапытаныя больш за сто чалавек, сярод якіх навучэнцы і службовыя асобы каледжа. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачванай.

З улікам сабраных доказаў дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя па чч. 1, 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна).

Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, ужытая ў дачыненні да абвінавачванай з пачатку папярэдняга следства, не змянялася.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН