Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/05/eu_eu_932615_445589/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:50
05.12.2017 11:03 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў наведвае Германію

Мінск, 5 снежня. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў 5—7 снежня знаходзіцца з рабочым візітам у Германіі, паведамляе прэс-служба МЗС.

Шастакоў возьме ўдзел у 15-м пасяджэнні беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у якасці сустаршыні.

Германскую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі Эрхард Франц.

Падчас пасяджэння плануецца разгледзець пытанні развіцця беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы прамысловай кааперацыі, патэнцыял для рэалізацыі сумесных праектаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, лагістыкі і транспарту, а таксама магчымасці пашырэння праграм прафесійнай адукацыі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239