Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/06/932801_102546/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2020 06:37
06.12.2017 11:17 Грамадства

Справу аб ДТЗ ля сталічнага гандлёвага цэнтра "Замак" расследуе галоўнае следчае ўпраўленне СК

Мінск, 6 снежня. Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі прыняло да свайго вядзення справу, распачатую на падставе ч. 2 арт. 317 КК у дачыненні да вадзіцеля аўтамабіля "ЗІЛ", які здзейсніў ДТЗ каля мінскага гандлёвага цэнтра "Замак", паведамілі ў СК.

2 снежня прыблізна ў 17.00 на рэгуляваным пешаходным пераходзе насупраць будынка на праспекце Пераможцаў, 69, аўтамабіль "ЗІЛ" здзейсніў наезд на групу людзей. У выніку здарэння загінула 11-гадовая дзяўчынка. Яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку яе сямігадовы брат, пацярпелі, іх жыццю нічога не пагражае.

Устаноўлена, што 55-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем, які не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд. Апошні раз дыягностыка "ЗІЛа" была праведзеная спецыялістамі "Белтэхагляда" ў 2015 годзе. Кіроўца з гэтай прычыны быў аштрафаваны ў жніўні 2017 года на падставе ч. 5 арт. 18.12 КоАП.

Зараз праводзяцца допыты сведак. Аднаўляецца карціна здарэння, усталёўваецца наяўнасць відэазапісаў аварыі.

Да затрыманага мужчыны прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН