Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/06/932825_547896/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 20:59
06.12.2017 13:24 Грамадства, Эканоміка

У Мінску пройдуць адкрытыя парламенцкія слуханні па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця

Мінск, 6 снежня. Парламенцкія слуханні па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця пройдуць у Беларусі 19 снежня, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

У адкрытых слуханнях на тэму "Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення мэт устойлівага развіцця" возьмуць удзел больш за 100 чалавек: члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, члены савета па ўстойлівым развіцці, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і грамадскіх арганізацый.

Ключавымі будуць пытанні рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця ў эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай сферах Беларусі, у тым ліку за кошт механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Будуць абмеркаваныя ўмовы імплементацыі паказчыкаў мэтаў у дзяржаўныя праграмы рознага ўзроўню. Асаблівую ўвагу плануецца надаць ролі парламента ў іх дасягненні, удасканаленню нарматыўнай прававой базы для выбудоўвання эфектыўнай працы па іх дасягненні.

Паводле вынікаў слуханняў будуць вызначаныя прыярытэтныя напрамкі далейшай дзейнасці для дасягнення мэт устойлівага развіцця ў краіне, падрыхтаваныя адпаведныя рэкамендацыі дзяржаўным органам і зацікаўленым арганізацыям і аб'яднанням.

25 верасня 2015 года дзяржавы — члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які ўключае 17 мэтаў: ліквідацыя галечы, голаду, добрае здароўе і дабрабыт, якасная адукацыя, гендарная роўнасць, чыстая вада і санітарыя, недарагая і чыстая энергія, годная праца і эканамічны рост, індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура, змяншэнне няроўнасці, устойлівыя гарады і населеныя пункты, адказнае спажыванне і вытворчасць, барацьба са зменай клімату, захаванне марскіх экасістэм, экасістэм сушы, свет, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты і партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239