Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/06/932922_932923/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:23
06.12.2017 20:18 Эканоміка, Грамадства

Парадак дня пасяджэння саюзнага Саўміна, якое адбудзецца 8 снежня ў Гомелі, уключае 22 пытанні

Мінск, 6 снежня. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў возьме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе 8 снежня ў Гомелі, паведамляе прэс-служба ўрада.

Парадак дня мерапрыемства ўключае 22 пытанні. Асноўны акцэнт будзе зроблены на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У прыватнасці будуць абмеркаваны прыярытэтныя кірункі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2018—2022 гады).

Таксама падчас пасяджэння чакаецца прыняцце рашэння па пытанні прагнозных балансаў попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі і паліўна-энергетычных рэсурсах. Будзе разглядацца павышэнне эфектыўнасці выканання бюджэту і рэалізацыі саюзных праграм.

Яшчэ адно актуальнае пытанне пасяджэння — агульнае міграцыйная прастора Беларусі і Расіі.

Запланавана зацвярджэнне плана сумесных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні тэрарызму на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ў наступным годзе, а таксама чарговай праграмы ў сферы ўдасканалення памежнай бяспекі на перыяд да 2021 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН