Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/06/932931_932932/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:01
06.12.2017 22:06 Спорт

Футбольны клуб "Растоў" развітаўся з беларускім трэнерам Леанідам Кучуком

Мінск, 6 снежня. Леанід Кучук з 6 снежня не з`яўляецца галоўным трэнерам футбольнага клуба "Растоў", які выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Расіі. Пасля перамоў з кіраўніцтвам "Растова" 58-гадовы беларускі спецыяліст напісаў заяву аб сыходзе і разам са сваім трэнерскім штабам пакінуў расійскі клуб. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе 40-гадовы Дзмітрый Кірычэнка.

У "Растоў" Леанід Кучук прыйшоў гэтым летам, перад стартам чэмпіянату Расіі, але каманда пад кіраўніцтвам беларускага трэнера выступала не надта ўдала, пасля 19 матчаў "Растоў" з 22 набранымі ачкамі займае дзясятае месца, размясціўшыся ўсяго за адну перамогу ад зоны вылету. У апошняй гульні пад кіраўніцтвам Кучука "Растоў" саступіў з лікам 0:2 маскоўскаму "Дынама". Заўважым, што абараняць колеры "Растова" застаўся беларускі паўабаронца Цімафей Калачоў.

Раней Леанід Кучук узначальваў расійскія "Салют", "Кубань" і "Лакаматыў", украінскія "Арсенал" і "Сталь", малдаўскі "Шэрыф". Пад кіраўніцтвам Кучука "Шэрыф" шэсць разоў выйграваў чэмпіянат Малдовы, а маскоўскі "Лакаматыў" станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі.
Алесь Ляўчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239