Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/07/932937_447859/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:45
07.12.2017 09:09 Культура

Першая літаратурная прэмія імя Арсенневай прысуджаная Уладзіміру Някляеву за зборнік "Толькі вершы"

Мінск, 7 снежня. Першая літаратурная прэмія за найлепшую кнігу паэзіі імя Наталлі Арсенневай прысуджаная паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву за зборнік "Толькі вершы". Цырымонія ўзнагароджання адбылася 6 снежня ў Мінску, паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Лёс першай прэміі вызначыла калегія журы, у якую ўвайшлі паэтка і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч, перакладчык і мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, паэт і эсэіст Уладзімір Глазаў, паэтка Вальжына Морт, літаратар Ціхан Чарнякевіч.

Акрамя Някляева за званне ўладальніка першай прэміі імя Арсенневай змагаліся Віктар Жыбуль з кнігай "Дзяцел і дупло", Ганна Комар — "Страх вышыні", Анастасія Кудасава — "Маё невымаўля", Сяргей Прылуцкі — "Патрыятызм для чайнікаў", Міхась Скобла — "Камізэлька для месяца", Андрэй Хадановіч — "Цягнік Чыкага — Токіё "і Юлія Цімафеева з кнігай "Цырк".

Літаратурную прэмію заснавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" пры падтрымцы Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і фонду Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239