Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/08/933232_933233/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 18:01
08.12.2017 18:06 Грамадства, Эканоміка

Беларускім выкладчыкам на траціну павысілі аклады

Мінск, 8 снежня. Беларускім выкладчыкам на траціну павысілі аклады, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Пастанова № 942 "Аб павышэнні тарыфных ставак (акладаў) педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу" прынята Саветам міністраў 7 снежня.

У адпаведнасці з дакументам педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з 1 снежня 2017 года ўстаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 30%.

Як паведамлялася, 1 снежня зарплаты таксама павысілі работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных устаноў, паколькі ў адпаведных галінах, як адзначылі ва ўрадзе, "найбольш нізкі памер сярэдняй заработнай платы ў параўнанні з іншымі галінамі бюджэтнай сферы". Памеры тарыфных акладаў у сацработнікаў і работнікаў культуры павялічыліся ад 15% да 25%.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН