Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/08/933268_933269/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:18
08.12.2017 18:40 Грамадства, Эканоміка

Сітуацыя з аварыйным мостам цераз Прыпяць будзе разгледжаная на пасяджэнні штаба камісіі па НС

Мінск, 8 снежня. Намеснік прэм`ер-міністра — старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях Анатоль Калінін узяў на асаблівы кантроль сітуацыю з аварыйным мостам цераз раку Прыпяць у раёне Жыткавіч, паведамляе прэс-служба ўрада.

У суботу 9 снежня ў 10.00 непасрэдна на месцы аварыі пройдзе пасяджэнне штаба камісіі па надзвычайных сітуацыях пад старшынствам Калініна, на якім будуць разгледжаны ўсе аспекты наяўнай сітуацыі, у тым ліку магчымасць арганізацыі часовай паромнай пераправы з выкарыстаннем сіл і сродкаў МНС і Міністэрства абароны.

7 снежня на мосце цераз Прыпяць (уведзены ў эксплуатацыю ў 1985 годзе), размешчаным на 17 км рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р-88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў) выяўленая трэшчына і вертыкальная прасадка ездавога палатна. У мэтах арганізацыі бяспекі карыстальнікаў аўтамабільнай дарогі ў адпаведнасці з заканадаўствам уладальнікам моста РУП "Гомельаўтадар" забаронены рух па ім усіх відаў транспартных сродкаў.

Мінтрансам арганізавана абследаванне аварыйнага моста спецыялізаванай маставой лабараторыяй ДП "БелдарНДІ" з мэтай выпрацоўкі рэкамендацый аб магчымасці далейшай эксплуатацыі моста і ліквідацыі дэфектаў. Акрамя таго, Мінтрансу даручана дадаткова правесці аператыўнае абследаванне аналагічных маставых канструкцый.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва прылеглых раёнаў арганізавана па часовай схеме з выкарыстаннем аб`язных дарог і паромнай пераправы вёскі Снядзін, размешчанай ніжэй па цячэнні Прыпяці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН