Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/08/933272_933273/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 22:42
08.12.2017 19:06 Грамадства, Палітыка

МЗС рэкамендуе беларусам у Ізраілі пазбягаць месцаў масавага збору людзей і шэрагу раёнаў краіны

Мінск, 8 снежня. У сувязі з ростам напружанасці ў галіне бяспекі ў Ізраілі Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, пазбягаць наведвання месцаў масавага збору людзей. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Беларусам таксама не рэкамендуецца наведваць Усходні Іерусалім, Стары горад Іерусаліма, сектар Газа, Заходні бераг ракі Іардан і памежныя раёны Ізраіля з Сірыяй і Ліванам.

Сітуацыя ў Ізраілі абвастрылася пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і пераносе туды пасольства Злучаных Штатаў, як ён і абяцаў падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі. "Я вырашыў, што цяпер прыйшоў час афіцыйна прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля", — заявіў кіраўнік Белага дома 6 снежня ў сваім спецыяльным звароце.

Спрэчнае рашэнне ЗША аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля прывяло да сутыкненняў паміж разгневанымі гэтым захадам палесцінцамі і ізраільскімі сіламі бяспекі. Успышкі гвалту адзначаюцца ў пятніцу на Заходнім беразе і ўздоўж мяжы сектара Газа з Ізраілем, дзе быў забіты адзін палесцінец. Паступаюць таксама паведамленні пра бойкі ў Іерусаліме, паведамляе Расійская служба ВВС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239