Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/08/933318_933319/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:36
08.12.2017 22:08 Эканоміка, Грамадства

"МТС" запусціў паслугі 4G у Петрыкаве, Жыткавічах і Крычаве

Мінск, 8 снежня. Мабільны аператар "МТС" запусціў паслугі 4G у Петрыкаве, Жыткавічах (Гомельская вобласць) і Крычаве (Магілёўская вобласць). Акрамя таго, запрацавалі дадатковыя базавыя станцыі там, дзе павышаецца попыт на тэхналогію, паведаміла прэс-служба аператара.

Сваю сетку LTE у Беларусі "МТС" пашырае разам з інфраструктурным партнёрам beCloud. Сёння новая тэхналогія даступная жыхарам больш чым у 90 населеных пунктах краіны, сувяззю новага пакалення карыстаюцца больш за мільён абанентаў "МТС".

4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы дадзеных і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).

Сетка LTE пачала працаваць у Беларусі ў 2015 годзе. Першым горадам, дзе запусцілі 4G, стаў Мінск. Сёння ў сталіцы налічваецца больш за 200 базавых станцый, а ўсяго па краіне цяпер іх больш за 700.

Беларуска-расійскае СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" — найбуйнейшы мабільны аператар у Беларусі з колькасцю карыстальнікаў больш як 5,3 млн.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН