Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/11/933401_933402/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:35
11.12.2017 09:16 Палітыка, Грамадства

Старшыня БПП Улаховіч: Мы шчыра падтрымліваем цяперашні курс дзяржавы

Мінск, 11 снежня. Беларуская патрыятычная партыя (БПП) "шчыра падтрымлівае цяперашні курс дзяржавы". Пра гэта заявіў БелаПАН яе старшыня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч 10 снежня пасля 13-га пазачарговага з`езда арганізацыі, які адбыўся 10 снежня ў Мінску.

Асноўнае пытанне з`езда было звязана з вылучэннем кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх адбудуцца 18 лютага 2018 года. Партыя прыняла рашэнне аб вылучэнні 78 кандыдатаў у дэпутаты.

Таксама партыя прыняла на з`ездзе зварот да Аляксандра Лукашэнкі. "Мы шчыра падтрымліваем цяперашні курс дзяржавы і ўрада. Мы будзем працягваць працаваць на ўзроўні мясцовых дэпутатаў", — сказаў Улаховіч.

"Тое, што краіна жыве без "усякіх дэмакратычных рэформаў у двукоссі, без усялякіх Майданаў, што Беларусь не ўдзельнічае ў ваенных канфліктах, — мы за гэта ўдзячныя кіраўніку дзяржавы", — дадаў ён.

На мясцовых выбарах БПП збіраецца "кансалідаваць здаровыя сілы грамадства і падтрымліваць уладу". "Мы патрыёты", — падкрэсліў Улаховіч.

Таксама партыя зацвердзіла новую форму сцяга. "Ён будзе ў нас як трыкалор: белая, чырвоная, чорная Русь. Гэта ўсё, што на нашай тэрыторыі Беларусі існуе спрадвеку. Мы, натуральна, пакінем нашы ромбікі, як на дзяржаўным сцягу", — паведаміў ён. "У нас былі распрацоўшчыкі, яны патлумачылі розніцу паміж рознымі сцягамі", — дадаў дэпутат.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН