Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/11/933409_933410/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:12
11.12.2017 09:55 Грамадства, Эканоміка

Завершана навядзенне пантоннага моста цераз Прыпяць

Мінск, 11 снежня. Пантоннае падраздзяленне 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады Узброеных сіл Беларусі сумесна з Рэспубліканскім атрадам спецыяльнага прызначэння МНС навялі цераз Прыпяць наплаўны мост грузападымальнасцю 60 тон.

Нагадаем, дзейны мост цяпер не эксплуатуецца.

Як паведамляе Міністэрства абароны, "цяпер мясцовыя жыхары могуць уздыхнуць з палёгкай. Цяжкасці, з якімі ім давялося сутыкнуцца пасля таго, як быў закрыты стацыянарны мост, ззаду. Адразу, як толькі наплаўны мост быў гатовы, па ім на супрацьлеглы бераг праехалі першыя аўтамабілі" .

Учора рух па наплаўным мосце рэгулявалі прадстаўнікі ДАІ. Сёння там будзе ўстаноўлены святлафор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239