Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/11/eu_eu_933429_933430/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:53
11.12.2017 10:34 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка: Беларусь гатова пачаць перамовы з ЕС аб заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве

Мінск, 11 снежня. Беларусь гатова пачаць з Еўрасаюзам перамовы аб заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 11 снежня журналістам у Мінску.
"Мы гатовыя пачаць перамовы аб заключэнні базавага пагаднення, — сказаў ён. — Гэта пытанне (калі пачнуцца перамовы. — БелаПАН.) трэба задаць ЕС. Яны былі гатовыя ў значна меншай ступені. Але я з задавальненнем убачыў, што еўракамісар Ёханес Хан заявіў аб гатоўнасці пачаць абмеркаванне элементаў будучага пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, калі ён сустракаўся з нашым прэм'ер-міністрам на беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме ў Люксембургу".

Паводле слоў Краўчанкі, такая заява еўракамісара — "добры знак". "Канкрэтнай дамоўленасці пра пачатак перамоваў яшчэ няма, але я з аптымізмам гляджу на гэту магчымасць", — адзначыў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

На пытанне, ці будзе пагадненне з Беларуссю адрознівацца ад аналагічных пагадненняў ЕС з іншымі краінамі, Краўчанка адказаў: "Гэтага мы яшчэ не ведаем. Мы павінны будзем сесці за стол і паглядзець, што можа зрабіць ЕС, і што можам мы. Гэта будзе перамоўны працэс , таму пакуль рана пра гэта казаць".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239