Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/12/933676_445566/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:37
12.12.2017 14:53 Эканоміка, Грамадства

Паводле звестак Мінпрацы, у Беларусі за год колькасць афіцыйных беспрацоўных скарацілася на траціну

Мінск, 12 снежня. У Беларусі на ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 снежня 2017 года было 24,1 тыс. чалавек, што на 32,6% менш, чым на 1 снежня 2016 года (35,8 тыс.), паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 снежня 2017 года склаў 0,6% занятых у эканоміцы і знізіўся ў параўнанні з такой жа леташняй датай на 0,2 працэнтнага пункта.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях склаў 0,7%, Гродзенскай і Магілёўскай — 0,6%, Мінскай — 0,5%, Мінску - 0,2%.

Наймальнікамі заяўлена аб наяўнасці на 1 снежня гэтага года 55,7 тыс. вольных працоўных месцаў, што на 56,9% больш, чым на 1 снежня 2016 года (35,5 тыс.). Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 59,2% агульнага ліку вакансій супраць 52,1% на 1 снежня 2016 года.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы Беларусі на 1 снежня 2017 года склаў 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 снежня 2016 года — 1,0). Пры гэтым у Віцебскай вобласці гэты паказчык склаў 0,8 беспрацоўнага на вакансію; Брэсцкай — 0,7; Гомельскай і Магілёўскай — 0,5; Мінскай — 0,4; Гродзенскай — 0,3; Мінску — 0,2.

У студзені—лістападзе 2017 года па садзейнічанне ва ўладкаванні на працу звярнуліся 230,7 тыс. чалавек, з якіх пастаўленыя на ўлік у якасці беспрацоўных 148,3 тыс.

У студзені—лістападзе на створаныя працоўныя месцы і наяўныя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкаваныя 164 тыс. чалавек, або 71,1% тых, хто звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх 105 тыс. беспрацоўных. На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіраваныя 9,9 тыс. чалавек.

У грамадскіх работах, якія аплачваюцца, пры садзейнічанні службы занятасці ўзялі ўдзел 48,4 тыс., на новае месца жыхарства і працы пераселеныя 129 сем'яў беспрацоўных.

Узровень працаўладкавання склаў 57,2% ад колькасці беспрацоўных, якія маюць патрэбу.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239