Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/12/933715_785693/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:45
12.12.2017 16:58 Грамадства

Жыхара Мядзельскага раёна, які хаваўся больш як месяц у лесе, будуць судзіць за замах на забойства сястры і яе сяброўкі

Мінск, 12 снежня. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці накіравала крымінальную справу ў дачыненні да 47-гадовага жыхара Мядзельскага раёна ў пракуратуру для перадачы ў суд. Мужчына абвінавачваецца ў замаху на забойства сястры і яе сяброўкі.

Злачынства было здзейсненае ўвечары 10 ліпеня ў двары дома ў вёсцы Коркі Мядзельскага раёна. Мясцовы жыхар у стане ап'янення пасварыўся з малодшай сястрой і яе сяброўкай, якія прыехалі ў госці. Нажом ударыў госцю ў шыю і твар, а затым параніў сястру. Нягледзячы на раненні, жанчыны аказалі мужчыну актыўны супраціў. Ён уцёк у лес, дзе хаваўся больш за месяц.

Мужчыну затрымалі на закінутым хутары 22 жніўня. Удзень ён хаваўся ў лесе і на балоце, харчаваўся ў асноўным расліннай ежай, начаваў у закінутых будынках.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як замах на забойства дзвюх асоб (ч. 1 арт. 14 і п. 1 ч. 2 арт. 139 КК). Ён узяты пад варту.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239