Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/12/933741_557789/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 04:10
12.12.2017 17:54 Грамадства

Афіцыйна пацверджаны ўдзел Лукашэнкі ў з'ездзе беларускіх вучоных

Мінск, 12 снежня. Аляксандр Лукашэнка 13 снежня возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні ІІ з'езда вучоных Беларусі.

"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць актуальныя задачы і прыярытэты доўгатэрміновага развіцця айчыннай навукі і тэхналогій. Асобная ўвага будзе нададзеная найбольш перспектыўным напрамкам, пытанням умацавання кадравага патэнцыялу і матывацыі моладзі да навуковай дзейнасці", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

На мерапрыемства запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў, парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, ВНУ, міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпуса. Гасцямі пленарнага пасяджэння стануць навукоўцы з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны.

З'езд вучоных з'яўляецца выніковым мерапрыемствам Года навукі і праходзіць 12—13 снежня.

Тэлеверсія мерапрыемства будзе паказаная ў вячэрнім эфіры каналаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239