Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/13/933866_933867/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:37
13.12.2017 13:25 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі па выніках таргоў на БВФБ

Мінск, 13 снежня. 13 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0022 рубля (0,09%) і склаў 2,3937 рубля.

Курс долара вырас на 0,0082 рубля (0,4%) і склаў 2,0378 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0038 рубля (0,11%) і склаў 3,4463 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent цяпер таргуецца ў раёне 64 долараў за бараль, што крыху ніжэй за ўчарашнія максімумы.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск серады вырас на 30,76 капейкі, склаўшы 59,1446 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239