Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/14/933990_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.06.2020 12:30
14.12.2017 10:57 Грамадства

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Мінск, 14 снежня. Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, следствам было ўстаноўлена, што мужчына неаднаразова на працягу некалькіх гадоў учыняў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок, а таксама падчаркі, якая ўжо дасягнула паўналецця, аднак была згвалтаваная некалькімі гадамі раней.

Падчас следства экспертыі цэнтральнага апарата Дзяржкамітэта судовых экспертыз правялі комплексныя псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў дачыненні да пацярпелых. Заключэнні спецыялістаў далучаныя да матэрыялаў справы. Непаўналетнія дзяўчынкі таксама былі дапытаныя з удзелам псіхолага ў сяброўскім пакоі апытання МГА "Разуменне" з ужываннем відэазапісу. Акрамя таго, праведзеныя допыты непаўналетніх пацярпелых з удзелам іх маці і педагога.

У дачыненні да абвінавачанага на стадыі папярэдняга следства быў праведзены комплекс судова-псіхіятрычных экспертыз, у тым ліку судова-сексалагічная і судова-псіхафізілагічная (з ужываннем паліграфа). Вынікі апошняй паказваюць на спробы ўтойвання фігурантам фактаў злачыннай дзейнасці.

Таксама ўстаноўлена, што мужчына пры свядомасці, псіхічна здаровы, усведамляў значэнне сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. Пасля завяршэння стацыянарнай комплекснай экспертызы ён быў змешчаны пад варту.

Па выніках папярэдняга следства ў верасні 2017 года фігуранту было выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні згвалтавання заведама малалетніх (ч. 3 арт. 166 КК), гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, у тым ліку па прыкмеце паўторнасці (ч. 2, 3 арт. 167 КК).

Прысуд быў абвешчаны 6 снежня і пакуль не набыў законную моц.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239