Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/14/934181_934182/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:22
14.12.2017 19:53 Грамадства

Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць пра блакаванне сайта "Беларускі партызан"

Мінск, 14 снежня. Чытачы інтэрнэт-рэсурсу "Беларускі партызан" вечарам 14 снежня паведамляюць пра праблемы з доступам да сайта.

У прыватнасці, паводле інфармацыі рэдакцыі сайта, пасля 17 гадзін пачалі паступаць паведамленні пра немагчымасць зайсці на "Беларускі партызан" ад абанентаў інтэрнэт-правайдара "Атлант Тэлекам" (цяпер гэта тэлекам-аператар velcom). Пры спробе адкрыць старонку "Беларускага партызана" з`яўляецца паведамленне аб тым, што гэты інтэрнэт-рэсурс унесены ў спіс абмежаванага доступу.

"Рэдакцыя "Беларускага партызана" праверыла сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі: ніякіх папярэджанняў нам ніхто афіцыйна не выносіў, распараджэнняў аб блакаванні нашага сайта таксама няма, апавяшчэнняў на электронную пошту мы не атрымлівалі", — падкрэсліваецца ў рэдакцыйным паведамленні.

Рэдакцыя рэкамендуе падпісвацца на "Беларускі партызан" у сацыяльных сетках, калі доступ да сайта абмежаваў правайдар.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН