Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/16/934403_934405/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:21
16.12.2017 12:55 Эканоміка, Фінансы

Праект бюджэту Беларусі на 2018 год прадугледжвае прафіцыт у памеры большым за 730 млн рублёў

Мінск, 16 снежня. Праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2018 год прадугледжвае яго прафіцыт у суме 733,8 млн рублёў. Тэкст дакумента размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў.

Праект бюджэту плануецца зацвердзіць па расходах у суме 19 млрд 751 млн 495 тыс. рублёў, яго прагназаваныя даходы — 20 млрд 485 млн 376 тыс. рублёў.

Дакумент прапаноўвае зацвердзіць на 2018 год ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу ў памеры 10 млрд рублёў; ліміт унутранага доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь, у памеры 3,1 млрд рублёў; ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу — 19,6 млрд долараў ЗША; ліміт знешняга доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь, — 3 млрд долараў ЗША.

Расходы праекта рэспубліканскага бюджэту на агульнадзяржаўную дзейнасць запланаваны ў суме 10 млрд 20 млн 938 тыс. рублёў, міжнародную дзейнасць — 276 млн 486 тыс., забеспячэнне правядзення выбараў і рэферэндумаў — 19 млн 443 тыс., абслугоўванне дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь — 2 млрд 536 млн 582 тыс., нацыянальную абарону — 1 млрд 104 млн 673 тыс., судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і арганізацыю бяспекі — 2 млрд 120 млн 795 тыс., ахову здароўя — 894 млн 986 тыс., адукацыю — 877 млн 408 тыс., сацыяльную палітыку — 1млрд 774 млн 150 тыс.

Разгляд праекта бюджэту на 2018 год у першым чытанні ў Палаце прадстаўнікоў запланаваны на 18 снежня.

На нарадзе 21 лістапада кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў падыходы ўрада да падрыхтоўкі асноўных прагнозных дакументаў на 2018 год. "Чаму бюджэт ператвораны ў кастыль для прадпрыемстваў, якія кульгаюць? І паток прапаноў ад урада па вырабе гэтых кастылёў на ўзровень прэзідэнта не спыняецца. Насцярожвае праблема даўгоў у рэальным сектары. Доля праблемных актываў высокая. Як на гэта глядзяць урад, Нацыянальны банк? Ці гэта зноў будзе перакладзена на бюджэт краіны? Большасць мер, якія прымаюцца, пакуль носяць касметычны характар, а патрэбны сістэмныя рашэнні", — падкрэсліў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН