Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/17/934446_440258/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 22:35
17.12.2017 12:58 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Парламентарыі Беларусі і Расіі прынялі бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год

Мінск, 17 снежня. 16 снежня ў Бранску на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі быў прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год.

Як паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, даходная частка бюджэту вызначаная ў суме прыкладна 7 млрд расійскіх рублёў, расходная — менш як у 5 млрд.

Прадугледжанае фінансаванне васьмі праграм Саюзнай дзяржавы.

Зарэзерваваныя сродкі для фінансавання яшчэ чатырох новых праграм, якія праходзяць узгадненне ў фінансавых і эканамічных органах.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239