Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/17/934462_301478/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:55
17.12.2017 14:42 Грамадства

Мінлясгас узмацняе ахову лясоў для недапушчэння незаконных высечак хвойных дрэў

Мінск, 17 снежня. 18 снежня, напярэдадні калядных і навагодніх святаў, дзяржаўная лясная ахова Мінлясгаса пяройдзе на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў для недапушчэння незаконных высечак хвойных дрэў, паведаміла прэс-служба ведамства.

"Для больш эфектыўнага стрымання незаконных высечак навагодніх дрэў, іх правозу без адпаведных дазвольных дакументаў, а таксама спынення іншых парушэнняў, дзяржаўнай лясной аховай сумесна з Дзяржаўнай інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце прадстаўнікамі Мінпрыроды, МУС і іншымі кантрольнымі органамі будуць праводзіцца аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы. Усяго на аўтадарогах будзе выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў", — адзначылі ў Мінлясгасе.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, нагадваюць у міністэрстве, "незаконнае знішчэнне, выманне або пашкоджанне дрэў і хмызнякоў да ступені спынення росту, якія растуць у лясах першай групы ляснога фонду, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці (насаджэнняў), якая не ўваходзіць у лясны фонд, уключаючы сеянцы і саджанцы", цягне накладанне штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь (115-1.150 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 200 (460—4.600 рублёў), на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 (1.150— 6.900 рублёў).

Тыя ж парушэнні, учыненыя ў астатніх лясах ляснога фонду, цягнуць штраф да 30 базавых велічыняў (690 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 150 (230-3.450), а на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 (1.150-6.900).

Пры гэтым, адзначае прэс-служба, лясгасы краіны даюць магчымасць усім ахвотным законна набыць навагоднія дрэвы па прымальных цэнах. З 20 снежня будзе арганізаваны гандаль навагоднімі дрэвамі: больш за 1.000 гандлёвых пунктаў (з іх 100 — у абласных гарадах). Лясгасы будуць рэалізоўваць нарыхтаваныя яліны, хвоі, навагоднія букеты, а таксама дэкаратыўныя дрэвы ў кадках. Усяго плануецца прадаць больш за 180 тысяч навагодніх дрэў.

Набыць дрэвы можна і ў лясніцтвах, дзе цэны традыцыйна будуць ніжэйшыя. Кантактныя тэлефоны і адрасы лясгасаў і лясніцтваў можна знайсці на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі альбо непасрэдна на сайтах лясгасаў.
Марина Носова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН