Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/17/934466_445521/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:53
17.12.2017 14:49 Спорт

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам на трэцім этапе Кубка свету ў Францыі

Мінск, 17 снежня. Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам 17 снежня, у заключны дзень трэцяга этапу Кубка свету ў Ансі (Францыя).

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 37 хвілін 30,6 секунды без штрафных кругоў. Яна на 11,2 секунды адстала ад прадстаўніцы гаспадароў этапу Жусцін Брэза (0+0+1+0) і на 8,7 секунды апярэдзіла немку Лауру Дальмаер (0+1+0+1), якая фінішавала трэцяй. Усяго на старт выйшлі 30 гоншчыц.

26-гадовая Крыўко ўпершыню ў кар'еры трапіла ў тройку наймацнейшых.

У агульным заліку Кубка свету Крыўко паднялася з 24-га на 19-е месца (164 ачкі). Наперадзе Анастасія Кузьміна са Славакіі (302), Жусцін Брэза (296) і фінка Кайса Мякярайнен (281). Надзея Скардзіна на 18-м месцы (164), Дар'я Домрачава — на 23-м (135), Надзея Пісарава — на 58-м (13), Дзінара Алімбекава — на 66-м (8), Дар'я Юркевіч — на 71-м (5).

Чацвёрты этап КС пройдзе 4—7 студзеня ў Аберхофе (Германія).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239