Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/17/934469_102058/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:23
17.12.2017 15:29 Грамадства

З-за пажару ў віцебскім інтэрнаце было эвакуявана 57 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей

Мінск, 17 снежня. З-за пажару ў інтэрнаце ў Віцебску былі эвакуяваныя жыхары інтэрната РУП "Белпошта" на вуліцы Ільінскага.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі, паведамленне аб пажары паступіла ў экстранныя службы 16 снежня ў 17.11.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з акна чацвёртага паверху васьміпавярховага будынка ішоў дым. У пакоі, дзе здарылася ўзгаранне, жывуць жанчына 1954 года нараджэння, яе дачка 1980 года нараджэння і двое ўнукаў — 2011 і 2005 гадоў нараджэння. На момант узнікнення пажару ў пакоі нікога не было.

Пажар быў ліквідаваны, ніхто не пацярпеў. З размешчаных вышэй паверхаў ратавальнікі па лесвічных маршах эвакуявалі 57 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей.

Агнём у пакоі пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены, столь. Прычына пажару высвятляецца.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН