Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/17/934473_556699/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:44
17.12.2017 16:57 Палітыка, Эканоміка

Беларусь і Расія будуць штогод праводзіць форум памежных тэрыторый

Мінск, 17 снежня. Беларусь і Расія будуць штогод праводзіць форум памежных тэрыторый па заканадаўчым забеспячэнні дзелавога супрацоўніцтва. Такое рашэнне было прынятае 16 снежня на пасяджэнні 53-й сесіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі ў Бранску.

Форум будзе па чарзе праходзіць у Беларусі і Расіі.

Як падкрэсліў старшыня на Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, правядзенне ў межах парламенцкага вымярэння такога форуму будзе спрыяць развіццю дзелавога супрацоўніцтва.

"Гэта як раз адна з тых формаў, якая дазволіць нам лепш зразумець сітуацыю, як яна складваецца ў памежных тэрыторыях", — цытуе Валодзіна ТАСС.

"У рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва памежных тэрыторый мы маглі б ужо на наступны год, падрыхтаваўшы такі форум, зразумець, якія рашэнні трэба ініцыяваць для таго, каб нашы адносіны ўмацоўваліся, для таго, каб мы ўсё больш збліжалі заканадаўства, каб больш актыўна развіваліся інтэграцыйныя сувязі", — сказаў Валодзін.

Прадугледжваецца, што ў форуме будуць браць удзел заканадаўцы дзвюх краін розных узроўняў, эксперты, прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239