Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/19/934733_934734/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:36
19.12.2017 15:15 Палітыка, Грамадства

Беларусь і Вялікабрытанія будуць развіваць ваеннае супрацоўніцтва

Мінск, 19 снежня. Перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва адбыліся ў Лондане 18 снежня.

Як паведамляе беларускае абароннае ведамства, падпісаныя сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін і план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла рабочыя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі і па справах Садружнасці. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі міратворчых кантынгентаў пад эгідай ААН.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН