Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/19/934775_934776/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 22:46
19.12.2017 17:19 Грамадства

Створана рабочая група на пытаннях арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі

Мінск, 19 снежня. У Беларусі створана міжведамасная рабочая група для "выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў па пытаннях ажыццяўлення закупак тавараў і карэкціроўкі парадку цэнаўтварэння пры арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыi".

Група створана на падставе распараджэння прэм'ер-міністра Беларусі ад 18 снежня 2017 года № 436р, паведамляе прэс-служба ўрада. Яе кіраўніком прызначаны міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

"Міжведамаснай рабочай групе даручана правесці аналіз сітуацыі на рынку грамадскага харчавання навучэнцаў устаноў адукацыі з улікам існай практыкі прымянення норм заканадаўства аб цэнаўтварэнні і закупках на прадмет дастатковасці прынятых рашэнняў, — паведамляе прэс-служба. — Таксама неабходна выпрацаваць прапановы: аб мэтазгоднасці змены заканадаўства ў частцы ўстанаўлення для юрыдычных асоб, якія арганізуюць харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi, парадку закупкі тавараў за кошт уласных сродкаў; аб карэкціроўцы заканадаўства для ўстанаўлення эканамічна абгрунтаванага парадку цэнаўтварэння на прадукцыю, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі".

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да працы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падначаленых ураду Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама запытваць у іх інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення працы.

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана да 21 снежня 2017 года паведаміць Савету міністраў аб адпаведных прапановах.

Каардынацыя працы па выкананні гэтага распараджэння ўскладзена на першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239