Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/19/934821_448796/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 20:47
19.12.2017 21:00 Палітыка, Грамадства

Пададзена больш за 17,5 тыс. заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

Мінск, 19 снежня. Пададзеныя 17.567 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў 28-га склікання.

17.119 ініцыятыўных груп, паведамляе ЦВК, будуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння беспартыйных, 448 — членаў палітычных партый.

186 ініцыятыўных груп будуць збіраць подпісы за вылучэнне членаў Камуністычнай партыі Беларусі, 83 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 42 — Аб`яднанай грамадзянскай партыі, 34 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", па 30 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі БНФ, 19 — Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 11 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі, шэсць — Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, чатыры — Беларускай партыі "Зялёныя", дзве — Беларускай аграрнай партыі, адна — Беларускай патрыятычнай партыі.

Дэпутаты будуць абірацца ў 1.309 мясцовых саветаў. Выбары адбудуцца 18 лютага 2018 года ў 18.111 выбарчых акругах.
Cяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН