Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/20/934840_934841/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 20:40
20.12.2017 13:12 Спорт, Грамадства

Больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў пройдзе ў Беларусі у 2018 годзе

Мінск, 20 снежня. У 2018 годзе Беларусь прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Іх пералік зацверджаны пастановай Савета міністраў Беларусі № 963 ад 18 снежня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, з 1 па 9 студзеня пройдзе XIV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі.

З 19 па 21 студзеня адбудзецца этап Кубка свету па веласіпедным спорце на трэку.

Чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў пройдзе 21—29 ліпеня, 16-ты чэмпіянат свету па верталётным спорце — 23—29 ліпеня.

На 15—20 жніўня запланаваны этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы "Чэлендж". 27 жніўня — 4 верасня адбудзецца чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23 гадоў.

Чарговы Мінскі міжнародны паўмарафон пройдзе 6—12 верасня. Таксама на верасень запланавана правядзенне міжнароднага біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" пад дэвізам "Зоркі біятлону за мір".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН