Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/20/934873_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 21:07
20.12.2017 13:41 Грамадства

У Віцебску невядомы падпаліў цэнтр сучаснага мастацтва

Мінск, 20 снежня. У Віцебску невядомы мужчына учыніў падпал музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва".

Як паведаміла прэс-служба МНС, 20 снежня ў 00 гадзін віцебскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў музеі. Праз дзве хвіліны на месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС. Да гэтага часу ў дапаможным памяшканні музея было відаць задымленне.

У момант пажару ў будынку знаходзілася захавальнік фондаў. Яна паведаміла, што ў музей пракраўся невядомы мужчына, які ўчыніў падпал.

Пажар лакалізаваны ў 00.04, а ў 00.07 ліквідаваны.

Агнём пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены, столь цэнтра.

Прычына пажару высвятляецца.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН