Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/22/935286_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:44
22.12.2017 14:00 Эканоміка, Фінансы

Курс долара ЗША зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі

Мінск, 22 снежня. 22 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым амерыканская і еўрапейская валюты патаннелі больш чым на адну капейку, а курс долара зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0182 рубля (0,77%) і склаў 2,3608 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0102 рубля (0,51%) і склаў 1,9921 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,417 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent гандлюецца каля 64,7 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 24,44 капейкі, склаўшы 58,3152 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239