Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/22/935307_441025/
Дата раздрукоўкі: 07.07.2020 00:37
22.12.2017 15:26 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка забараніў прымаць падзаконныя акты аб лібералізацыі бізнесу без узгаднення з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва

Мінск, 22 снежня. Аляксандр Лукашэнка 22 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў забараніў чыноўнікам прымаць падзаконныя акты па лібералізацыі бізнесу без ўзгаднення з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва.

"Без узгаднення з саветам урад не можа прыняць ні адзін падзаконны акт. Калі будуць спрэчкі (не заўсёды ж прадпрымальнікі маюць рацыю, урад, магчыма), вынесіце на мой разгляд тую ці іншую норму", — цытуе Лукашэнку інфармагенцтва БелТА.

Ён падкрэсліў, што "нікому не ўдасца размыць палажэнні рашэнняў, якія прымаюцца падзаконнымі актамі". "Як гэтыя дакументы мы прымалі разам з прадпрымальнікамі, у асноўным з вашай падачы, дакладна гэтак жа і падзаконныя акты распрацуем", — сказаў беларускі кіраўнік.

Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце быў створаны ў 1999 годзе. Яго склад зацвярджае кіраўнік дзяржавы. 11 кастрычніка 2017 года Лукашэнка падпісаў указ № 370 "Аб Савеце па развіцці прадпрымальніцтва", якім абнавіў склад гэтага органа прыкладна на 60%. Савет таксама быў надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі. Да яго кампетэнцыі цяпер адносіцца разгляд і ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, якія ўплываюць на парадак і ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Савет надзелены правам наўпрост уносіць прапановы аб удасканаленні заканадаўства ў Міністэрства эканомікі і Савет міністраў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239