Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/23/935402_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:32
23.12.2017 13:13 Грамадства

Лукашэнка: Божае Нараджэнне — свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці

Мінск, 23 снежня. Божае Нараджэнне — гэта свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыста 25 снежня.

"У цёплай атмасферы калядных дзён ярка выяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства, — гаворыцца ў віншаванні. — Хай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрцы кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэтаў".

Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239