Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/12/26/935518_774411/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:47
26.12.2017 09:11 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце СНД у Маскве

Мінск, 26 снежня. Кіраўнікі дзевяці дзяржаў СНД сёння возьмуць удзел у нефармальным саміце ў Маскве.
Як паведамляе сайт прэзідэнта РФ, сустрэчу правядуць кіраўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

"Прадугледжваецца падвесці вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017 годзе і абмяняцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах", — гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта Расіі.

Як стала вядома БелаПАН, нефармальны саміт Садружнасці праводзіцца выключна з ініцыятывы Крамля — Выканкам СНД ніякага дачынення да яго арганізацыі не мае. Не выключана, што сустрэча звязаная з выбарамі прэзідэнта Расіі, якія адбудуцца 18 сакавіка 2018 года.

Апошняя нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД адбылася 8 мая 2015 года і была прысвечаная святкаванню 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй узялі ўдзел прэзідэнты Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239